Пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу на студэнта, які заклікаў да страйку


Пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да 21-гадовага былога трэцякурсніка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту інфарматыкі і радыёэлектронікі, – паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.

 

Студэнту Арцёму Вінакураву прад’явілі абвінавачванні за арганізацыю групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак і звязаны з яўным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, што пацягнула парушэнне работы ўстановы.

«Згодна з матэрыяламі справы абвінавачваны 26 кастрычніка заходзіў падчас заняткаў у навучальныя аўдыторыі ўніверсітэту, дзе агітаваў студэнтаў парушаць грамадскі парадак. Заклікаў іх пакінуць аўдыторыі, арганізаваць незаконныя страйк і мітынг, удзельнічаць у такіх несанкцыянаваных мерапрыемствах з мэтай зрыву навучальнага працэсу ў БДУІР», – паведамляюць у ведамстве.

У сваіх паказаннях студэнт растлумачыў, што напярэдадні яму ў месенджэр Telegram напісаў невядомы, які прадставіўся членаў страйкаму ўніверсітэту і прапанаваў выступіць перад студэнтамі з падрыхтаваным для яго тэкстам, – ён пагадзіўся.

Сваю віну ў злачынстве абвінавачаны прызнаў часткова і растлумачыў, што сапраўды ўдзельнічаў у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак, аднак не арганізоўваў іх.

Былому студэнту прад’яўлена абвінавачванне па ч.1 арт.342 Крымінальнага кодэксу. Да суда ён працягне знаходзіцца пад вартай.

Hавiны
«Віншую, вас адлічылі». У Беларусі масава выганяюць студэнтаў з ВНУ
2020.10.29 17:39

АД, belsat.eu

Стужка навінаў