Генпракуратура пракаментавала затрыманне ў Менску таджыкскага футбаліста


За што затрымалі Парвіза Турсунава? («Гарачы каментар»)

Афіцыйны прадстаўнік Генпракуратуры Дзмітрый Брылёў распавёў пра лёс Парвіза Турсунава, якога ўлады Таджыкістану вінавацяць у экстрэмізме.

Цяпер мужчына знаходзіцца ў следчым ізалятары №1 Менску. Беларускае нагляднае ведамства чакае на экстрадацыйныя дакументы з Генпракуратуры Таджыкістану. На радзіме супраць яго распачалі крымінальную справу па факце арганізацыі дзейнасці экстрэмісцкай арганізацыі. Для прадастаўляння матэрыялаў таджыкскі бок мае 40 содняў з моманту затрымання.

«Пасля таго, як прыйдуць матэрыялы, вывучым іх і дамо прававую адзнаку», – заявіў Дзмітрый Брылёў.

Пераследуюць з-за барады?

Некалькі дзён таму студыю «Белсату» палітычны ўцякач з Таджыкістану, журналіст, праваабаронца Мухамаджон Кабіраў. Паводле яго, Парвіз – звычайны мусульманін, праблема якога толькі ў тым, што ён вырашыў насіць бараду.

Глядзіце «Гарачы каментар» на гэтую тэму (вышэй).

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў