Генпракуратура: Пацярпелая па справе святара Бурыкіна, якога вінавацяць у сексуальным гвалце – ягоная дачка


Падчас прэс-канферэнцыі 25 чэрвеня намеснік генпракурора Аляксей Стук паведаміў, што пацярпелай па справе «бацюшкі са свастыкай» Канстанціна Бурыкіна, з’яўляецца ягоная дачка. Бурыкіна вінавацяць у «гвалтоўных дзеяннях сексуальнага характару ў дачыненні да заведама малалетняга», піша TUT.BY

«Гэтыя падзеі былі з 2012 па 2016 год, а дачка 1999 года нараджэння. 6 чэрвеня была распачатая крымінальная справа паводле ч. 3 арт. 167», – заявіў Стук.

Паводле яго дзяўчына пачала даваць паказанні. На заўвагу журналістаў пра тое, што раней дачка бараніла бацьку, намеснік генпракурора адказаў: «Яна баялася, ён даволі дэспатычны чалавек».

За гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару ў дачыненні да заведама малалетняга (малалетняй) пагражае пазбаўленне волі тэрмінам ад 8 да 15 гадоў.

Hавiны
ГУБАЗіК: «Бацюшка са свастыкай» абкрадаў спартоўцаў. Неафашыста чакае яшчэ адзін суд
2019.04.01 16:50

Яшчэ вясной міліцыя распавяла пра крымінальную справу ў дачыненні да «бацюшкі са свастыкай» па яшчэ адным артыкуле, аб прысваенні. Паводле версіі следства, ён, будучы ў 2014-2016 гадах намеснікам кіраўніка «Беларускай федэрацыі паўэрліфтынгу», выдаткаваў на ўласныя патрэбы частку грошай, якая прызначалася на камандзіроўкі спартоўцам. Шкоду ацанілі ў 17,5 тысячы рублёў, за гэта Бурыкіну пагражае ад 2 да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Яшчэ раней, у 2017 годзе суд Заводскага раёну Менску разглядаў справу святара з Гатава Канстанціна Бурыкіна. Яго прызналі вінаватым у незаконным захоўванні зброі і боепрыпасаў і прысудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Там ён знаходзіцца дагэтуль; ад служэння ён часова адхілены, але сану не пазбавіўся.

ВІДЭА
«Святар са свастыкай» аб’явіў у калоніі галадоўку
2017.12.18 20:29

Арышт святара жонка і сябры патлумачылі тым, што святар перайшоў камусьці дарогу ў «Беларускай федэрацыі паўэрліфтынгу», якую узначальваў апошнія гады.

КА belsat.eu

Стужка навінаў