Генпракуратура накіравала ў Расею дакументы на экстрадыцыю беларускага рэпера


Генеральная пракуратура Беларусі накіравала расейскім калегам матэрыялы на экстрадыцыю грамадзяніна нашай, затрыманага за наркотыкі, паведаміў афіцыйны прадстаўнік ведамства Дзмітрый Брылёў.

Гаворка ідзе пра 33-гадовага рэпера Джоні Гаці (Яўген Зыль). Яго затрымалі 19 снежня 2017 года ў расейскім Саратаве і ўзялі пад варту з мэтай выдачы.

«Генпракуратура Беларусі 23 студзеня 2018 года накіравала ў Генеральную пракуратуру Расеі пакет дакументаў на выдачу гэтай асобы для прыцягнення да крымінальнай адказнасці паводле ч.3 арт. 328 Крымінальнага кодэксу Беларусі. Расейскім калегам у бліжэйшы час трэба будзе даць прававую ацэнку атрыманых матэрыялаў, прыняць рашэнне па пытанні аб выдачы», – сказаў Дзмітрый Брылёў.

Афіцыйны прадстаўнік Генпракуратуры адзначыў, што адным з ключавых прынцыпаў экстрадыцыі з’яўляецца забеспячэнне двайной каральнасцi дзеяння.

«Выдача асобы можа мець месца, калі дзеянне, якое ёй інкрымінуюць, з’яўляецца крымінальна каральным паводле заканадаўстве як боку, што робіць запыт, так і боку, да якога запыт накіроўваецца », – растлумачыў ён.

У дачыненні да менчука УСК па Берасцейскай вобласці расследуецца крымінальная справа паводле ч.3 арт. 328 Крымінальнага кодэксу (пагражае ад 8 да 15 гадоў пазбаўлення волі). Мужчыну інкрымінуецца незаконнае набыццё з мэтай збыту, захоўванне, перавозка, а таксама незаконны збыт асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў, іх аналагаў у буйным памеры.

Рэпера падазраюць у тым, што разам са змоўшчыкам ён на тэрыторыі Беларусі ажыццяўляў закладкі асабліва небяспечных псіхатропаў. Для сувязі яны карысталіся службамі абмену імгненнымі паведамленнямі ў інтэрнэце.

НМ, belsat.eu, паводле БелТА, фотаздымак vk.com/suckmyjohnny

Стужка навінаў