Генпракуратура ініцыюе міжнародны вышук Латушкі


Генеральная пракуратура ініцыюе міжнародны вышук Паўла Латушкі. Ведамства паведамляе, што накіравала ў Нацыянальнае цэнтральнае бюро Інтэрполу ў Рэспубліцы Беларусь пакет дакументаў, неабходных для абвяшчэння ў міжнародны вышук Паўла Латушкі.

Генпракуратура паведамляе, што Паўла Латушку абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 357 («Змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады»), ч. 1 арт. 361-1 («Стварэнне экстрэмісцкага фармавання»), ч. 3 арт. 361 («Заклікі да захадаў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь») Крымінальнага кодэксу Беларусі. У сувязі з гэтым ведамства нават накіравала ў Нацыянальнае цэнтральнае бюро Інтэрполу ў Рэспубліцы Беларусь пакет дакументаў, неабходных для абвяшчэння ў міжнародны вышук Паўла Латушкі. На падставе гэтых дакументаў Інтэрпол будзе вызначаць: абвесціць палітыка ў міжнародны вышук ці адмовіць беларускім пракурорам.

«У дачыненні Латушкі ў межах крымінальнай справы, якую расследуе галоўнае следчае ўпраўленне Следчага камітэту, з санкцыі пракурора абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту», – паведамляе Генпракуратура.

Павел Латушка цяпер перабывае за межамі Беларусі і стварыў Нацыянальнае антыкрызіснае кіраванне. Палітык крытыкуе існы рэжым у Беларусі.

Hавiны
Латушка пра выступ Карпянкова: Будзем ставіць пытанне аб прызнанні рэжыму Лукашэнкі тэрарыстычным
2021.01.15 13:08

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў