Генеральны пракурор: Цукровая справа звязаная з расейскімі контрагентамі


Генеральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк у каментары тэлекампаніі «Беларусь 4. Гродно» ўпершыню пракаментаваў «цукровую справу».

Падчас візіту на Гарадзеншчыну Аляксандр Канюк сказаў, што пакуль не хоча анансаваць некаторыя справы, але яны цяпер «на слыху ва ўсёй рэспублікі».

«Тое, што зараз адбылося, – гэта вонкавая дэбіторская запазычанасць. Гэта тыя махлярскія схемы, якія заключаюцца паміж нашымі кіраўнікамі прадпрыемстваў і контрагентамі, у асноўным расейскімі. Гэта адна з вельмі сур’ёзных галінаў працы пракуратуры», – сказаў генеральны пракурор.

Аб’ектыў
Цукровая карупцыя ці спроба выканаць план?
2020.01.28 22:30

Медыі паведамляюць, што кіраўнікі чатырох прадпрыемстваў, што займаюцца вытворчасцю цукру, былі затрыманыя адзін за адным на гэтым тыдні. Дырэктараў Гарадзейскага і Слуцкага камбінатаў Міхаіла Крыштаповіча і Мікалая Прудніка знялі з рэйсу «Белавія», які накіроўваўся з Менску ў Мюнхен, аднак развярнуўся дзеля экстранай пасадкі ў Горадні.

Пасля ў медыях з’явіліся паведамленні пра затрыманне дырэктара Скідзельскага цукровага камбінату Дзмітрыя Ягорава і кіраўніка заводу ў Жабінцы Віктара Міронава.

Hавiны
«Цукровая справа»: разбіраемся, што адбываецца з цукрам і чаму ў Расеі ён таннейшы
2020.01.28 16:01

28 студзеня TUT.by напісаў, што «знік» кіраўнік Беларускай цукровай кампаніі Дзмітрый Кірылаў. Гэтую кампанію з офісам у Маскве беларускія цукровыя заводы заснавалі дзеля рэалізацыі сваёй прадукцыі на расейскім рынку. Паводле крыніцы выдання, Кірылаў таксама з’яўляецца фігурантам «цукровай справы», аднак на працоўным месцы кажуць, што той нібыта ў камандзіроўцы.

Агулам паведамляецца пра 11 затрыманых.

Ні Следчы камітэт, ні КДБ ніякім чынам не каментуюць інфармацыю пра арышты дырэктараў.

Hавiны
TUT.by: у межах «цукровай справы» затрымалі 11 чалавек
2020.01.28 15:41

МГ belsat.eu

Стужка навінаў