Гендырэктара фармацэўтычнага дзяржхолдынгу падазраюць у атрыманні хабару


Следчы камітэт пацвердзіў затрыманне генеральнага дырэктара «кіруючай кампаніі холдынгу» «Белфармпрам» Валерыя Шаўчука. Яму прад’яўлена абвінавачванне паводле ч. 3 арт. 430 КК у сувязі з атрыманнем хабару за спрыяльнае вырашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю.

Паводле TUT.BY, Шаўчука затрымалі два тыдні таму.

Улетку 2017 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб ліквідацыі Дэпартаменту фармацэўтычнай прамысловасці Міністэрства аховы здароўя. Неўзабаве замест яго быў створаны холдынг «Белфармпрам». Аснову новага прадпрыемства склалі супрацоўнікі ліквідаванага дэпартаменту. У гаспадарчае вядзенне «Белфармпраму» перадалі дзяржпакеты акцыяў найбуйнейшых фармпрадпрыемстваў краіны. Перад новым холдынгам паставілі задачу па павелічэнні долі беларускіх лекаў на ўнутраным рынку да 55 %. А да 2022 году трэба палову прэпаратаў, якія ствараюцца ў Беларусі, пастаўляць на экспарт, адзначыў у інтэрвʼю «Медычнаму весніку» Валер Шаўчук.

У 2018 годзе, 38 беларускіх кампаніяў мелі ліцэнзіі на вытворчасць лекавых сродкаў. Усе яны абʼяднаныя ў межах дзяржхолдынгу. Ёсць таксама шэраг асацыяваных сябраў холдынгу. «Белфармпрам» меў намер наладзіць шчыльныя кантакты і з прыватнымі ўладальнікамі аптэкаў і пастаўнікамі лекаў.

Варта адзначыць, што амаль год таму ў распрацоўку сілавікоў трапіў кіраўнік найбуйнейшага дзяржаўнага фармацэўтычнага заводу «Белмедпрэпараты» Павел Кахавец.

Hавiны
У Беларусі хабарніцтва нашмат больш распаўсюджанае злачынства, чым у Расеі
2019.03.11 08:42

СК, belsat.eu

Стужка навінаў