Гендырэктар Viber: «Мы вырашылі эвакуяваць наш офіс дзеля бяспекі»


Джамэл Агаўа.
Фота: Rakuten

Крызіс у Беларусі, які распачаўся пасля прэзідэнцкіх выбараў, акцыі пратэсту і блакаванне Інтэрнэту прывялі да таго, што айцішнікі пераглядаюць мадэль працы ў нашай краіне. Кіраўніцтва японскай карпарацыі Rakuten, якая ўваходзіць у лік рэзідэнтаў беларускага Парку высокіх тэхналогій, і якой належыць Viber, прыняло рашэнне закрыць офіс у Менску, паведамляе forbes.ru

Гендырэктар Rakuten Джамэл Агаўа выказаў занепакоенасць сітуацыяй у Беларусі. Кіраўнік кампаніі адзначыў, што ў офісы «Яндекс» і Uber уварваліся ўзброеныя людзі. У сувязі з гэтым кампанія вырашыла эвакуяваць офіс Viber дзеля бяспекі.

«Двое нашых супрацоўнікаў былі арыштаваныя. Арыштаваны таксама быў бацька аднаго з супрацоўнікаў. Усе трое апынуліся пад арыштам без бачных прычын. Цяпер з гэтымі людзьмі працуюць нашы адвакаты, пакуль што немагчыма зразумець, чаму яны былі арыштаваныя. Яны нават не пратэставалі. Адзін проста знаходзіўся побач з месцам, дзе арыштоўвалі іншых, і яго забралі з астатнімі. Іншы быў назіральнікам на выбарчым участку. Ён задаў некалькі пытанняў кіраўніцтву выбарчага ўчастка, а праз 20 хвілін яго арыштавалі. І ў гэтым страху даволі складана прыняць правільнае рашэнне, каб зразумець тое, што адбываецца», – гаворыць гендырэктар Rakuten Джамэл Агаўа.

Акцыя салідарнасці супрацоўнікаў кампаній, якія ўваходзяць у ПВТ. Менск, 14 жніўня.
Фота: Святлана Фар / «Белсат»

Раней шматлікія кампаніі, у тым ліку праграмісты Rakuten працавалі адлегла, што звязана з каронавірусам. Са 120 супрацоўнікаў у Мінску ў офісе пастаянна знаходзіліся толькі 20 чалавек.

«Я не павінен выказваць сваё меркаванне аб прэзідэнце, уладах, палітычнай сітуацыі, таму што я не з’яўляюся экспертам. Але Viber закранула жорсткасць, якую мы бачылі. Мы ахвяры гэтага гвалту. Зноў жа, адзін з нашых супрацоўнікаў знаходзіцца ў бальніцы. Мы думаем пра яго, таму што ён не выяўляў жорсткасці, ён не быў небяспечны для каго-небудзь, калі яго арыштавалі. Адзінае, чаго мы хочам, – гэта канец жорсткасці. І мы хочам нармальнага дыялогу паміж людзьмі і ўладамі, гэта адзінае, чаго мы хочам для беларускага народа», – адзначыў Джамэл Агаўа.

Па словах Джамэла Агаўа, некаторыя кіраўнікі IT-кампаній ужо заявілі, што пакідаюць Беларусь. Гэта значыць, што інвестыцыі ў краіну скароцяцца.

«Мы не галасуем у Беларусі, мы не займаемся палітыкай. Але мы супраць жорсткасці і супраць страху. Мы не хочам, каб нашы людзі жылі ў страху. Я ўжо казаў гэта, але паўтарыў, таму што не хачу, каб вы ўцягвалі мяне ў палітыку. Мы некампетэнтныя ў гэтым пытанні. Мы не можам інвеставаць у краіну, дзе людзі жывуць у страху. Гэта немагчыма».

Меркаванні
Польшча штодня губляе $ 500 млн. Колькі страціць Беларусь?
2020.04.25 10:00

СК/АА belsat.eu

Стужка навінаў