Гендырэктар САЗ: Пандэмія каронавірусу паскараецца


Генеральны дырэктар Сусветнай арганізацыі здароўя Тэдрас Гебрэесус канстатуе, што пандэмія паскараецца. Пры гэтым сусветная супольнасць не можа змяніць траекторыю гэтай пандэміі, паведамля прэсавая служба САЗ.

Тэдрас Гебрэесус падчас брыфінгу для СМІ распавёў, што колькасць інфікаваных на каронавірус імкліва павялічваецца.

«Прайшло 67 дзён ад першага паведамлення да першых 100 000 выпадкаў, 11 дзён для другіх 100 000 выпадкаў і ўсяго 4 дні для трэціх 100 000 выпадкаў. Вы можаце бачыць, як вірус паскараецца», – сказаў Тэдрас Гебрэесус, гендырэктар САЗ.

Медыкі працягваюць заклікаць грамадзянаў заставацца дома, мыць часцей рукі.

Што рабіць, каб не падхапіць інфекцыю?

  • Абавязкова трэба мыць рукі з мылам. Чым часцей, тым лепш! Але рабіце гэта правільна. Тут інструкцыя.
  • Не дакранайцеся да рота і твару нямытымі рукамі.
  • Узмацняйце імунітэт.
  • Лепш не цалавацца і не паціскаць рукі.
  • Пазбягайце кантактаў з хворымі.
  • Калі ёсць магчымасць, то насіце маску. Яна заўсёды мусіць быць сухая.
  • Карыстайцеся дэзынфектарамі на спіртавой аснове.
  • Праветрывайце памяшканні, у якіх вы жывяце і працуеце.
  • Тлумачце дзецям, чаму варта мыць рукі!

Па стане на 23 сакавіка ў Беларусі быў пацверджаны 81 выпадак каронавіруснай інфекцыі. Выпісаныя або рыхтуюцца да выпіскі 22 пацыента, яшчэ 59 знаходзяцца пад медычным кантролем і на лячэнні. Самому старэйшаму інфікаванаму 78 гадоў, самаму маленькаму – тры гады.

Hавiны
«Згубілі тэст на каронавірус, запэўнівалі, што здаровая». Блогерку Насту Захарэвіч 9 дзён пераконвалі, што тэст адмоўны
2020.03.23 18:09

СК belsat.eu

Стужка навінаў