Гендырэктар ІТ-кампаніі шчыра прызнаўся, што вымушаны звольніць частку працаўнікоў


Аляксей Дземічаў.
Фота: Аляксей Піскун, probusiness.by

Крызіс не абышоў бокам нават ІТ-сферу: у групе кампаній «Itransition» развітаюцца з часткай працаўнікоў. У гэтым шчыра прызнаўся гендырэктар Аляксей Дземічаў.

У лісце, апублікаваным на dev.by, ён піша, што бізнес некаторых кліентаў A1QA (адна з кампаній групы) проста спынены праз пандэмію каронавіруса: яны не генеруюць прыбытку і не могуць аплачваць ІТ-паслугі. Паводле яго, «тое, што мы бачым цяпер – гэта беспрэцэдэнтны ўдар па ўсёй сусветнай эканоміцы».

Дземічаў тлумачыць, што, калі не скараць выдаткі, кампаніі можа не хапіць сродкаў на аплату рахункаў. Ён звяртае ўвагу, што крызіс, як вынікае з некаторых прагнозаў, можа зацягнуцца да 1,5-2 гадоў.

«Як гэта ні сумна, нам прыйдзецца зараз развітацца з нейкай часткай нашых калегаў. Гэта балюча ўдвая, бо няма нічога горш, чым казаць чалавеку, што яму трэба сысці, хоць ён стараўся, працаваў і не зрабіў ніякіх няслушных крокаў. У любым выпадку для ўсіх, каго гэта закране, усё будзе адбывацца цывілізавана», – абяцае гендырэктар.

Кампанія прыме і іншыя захады, каб скараціць выдаткі: адмовіцца ад часткі офісных памяшканняў і другасных праектаў, прыпыніць некаторыя пункты сацпакету (акрамя медыцыны).

Дземічаў таксама папрасіў у працаўнікоў «цярпення і разумення ў гэты няпросты час».

Hавiны
Банкруцтвы і касмічныя выдаткі: каронавірус павольна забівае сусветную эканоміку
2020.03.17 18:33

КА belsat.eu

Стужка навінаў