Генадзь Маскаль звольніўся з пасады кіраўніка Закарпацця


Кіраўнік Закарпацкай вобласці Украіны Генадзь Маскаль напісаў заяву пра адстаўку па ўласнаму жаданню. Такім чынам гэта ўжо трэцяя адстаўка кіраўніка рэгіёну на Украіне за два дні.

«У адпаведнасці з абзацам 2 артыкула 8 Закона Украіны «Аб мясцовых дзяржаўных адміністрацыях», кіраўнікі мясцовых дзяржаўных адміністрацыяў прызначаюцца на пасаду Прэзідэнтам Украіны па прадстаўленні Кабінета Міністраў Украіны на тэрмін паўнамоцтваў Прэзідэнта Украіны. Згодна з артыкулам 9 Закона паўнамоцтвы старшыняў мясцовых дзяржаўных адміністрацыяў спыняюцца Прэзідэнтам Украіны», – гаворыцца ў заяве.

Маскаль – трэці кіраўнік рэгіёну, які сышоў са сваёй пасады пасля перамогі Уладзіміра Зяленскага на прэзідэнцкіх выбарах. Да яго гэта зрабілі кіраўнікі Львоўскай і Мікалаеўскай вобласцяў.

У Закарпацце Парашэнка набраў 16,69% ​​галасоў – гэта горшы вынік з усіх абласцей Заходняй і Цэнтральнай Украіны.

Hавiны
«Краіну накрыла хваля папулізму». Як прыхільнікі Парашэнкі адрэагавалі на яго паразу
2019.04.22 12:21

СК belsat.eu паводле censor, meduza

Стужка навінаў