Гелагаеў vs Ягораў: публіцысты «Белсату» спрачаюцца пра закон супраць хатняга гвалту


Два нашых публіцысты напісалі ледзь не супрацьлеглыя калонкі на адную тэму – канцэпцыю Закону «Аб супрацьдзеянні хатняму гвалту». Чыя пазіцыя вам бліжэйшая?

Рэдактар Belsat.eu Зміцер Ягораў у сваім тэксце «Або закон супраць хатняга гвалту, або “стаім роўненька”» сцвярджае, што Закон аб супрацьдзеянні хатняму гвалту «не даў бы нейкіх звышпаўнамоцтваў дзяржаве, але пры правільным выкарыстанні, дапамог бы тысячам». Аўтар спрабуе патлумачыць, чаму Аляксандр Лукашэнка гэтак эмацыйна адрэагаваў на гэтую ініцыятыву.

Або закон супраць хатняга гвалту, або «стаім роўненька»

 

Тым часам наш сталы аўтар-публіцыст Аляксандр Гелагаеў лічыць, што гэта той выпадак, калі «пэўная асабістая патрыярхальнасць беларускага лідара згуляла супраць таталітарна-сацыялістычнай прыроды пабудаванай ім уладнай сістэмы».

Правіла зламанага гадзінніка. Ці сапраўды Беларусі быў патрэбны закон пра «хатні гвалт»?

«Можа быць замест таго, каб спрыяць таталітарным імкненням новага часу, варта вучыць дзяцей і дарослых абодвух палоў быць самастойнымі людзьмі, адказнымі грамадзянамі, пашыраць гарызантальную салідарнасць, вучыць людзей даваць адпор агрэсару, даць вольнае права валодаць стралковай зброяй, пашырыць права на самаабарону, вучыць іх ведаць свае правы?», – дадае Аляксандр Гелагаеў,

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары