«Газпрому» няма ў спісах даўжнікоў бюджэту Беларусі


Беларускія падаткавікі праз памылку ўключылі буйную расейскую кампанію ў беларускі спіс даўжнікоў.

Афіцыйныя прабачэнні апублікаваныя на старонцы Міністэрства па падатках і зборах. Адказным за памылку названая інспекцыя МПЗ па Менскай вобласці.

«Гэтая памылка аператыўна ліквідаваная на рэгіянальнай старонцы інтэрнэт-сайта Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь. Спадзяемся, што названыя дзеянні супрацоўнікаў інспекцыі не нанеслі шкоды дзелавой рэпутацыі плацельшчыка».

Раней «Ежедневник» паведамляў, што адна з самых дарагіх кампаніяў свету трапіла ў «чорны спіс» Міністэрства па падатках і зборах нашай краіны.

Стужка навінаў