«Гавары праўду» выступае супраць накіравання беларускіх назіральнікаў у Сірыю


Адпаведная заява была апублікаваная сёння на сайце палітычнай кампаніі.

«Гавары праўду» выступае супраць таго, каб нашы вайскоўцы ў любым статусе бралі ўдзел у ваенных аперацыях за межамі Рэспублікі Беларусь. Гэта супярэчыць нацыянальным інтарэсам нашай краіны. Нейтральны статус Беларусі ў дачыненні канфліктаў дазваляе развіваць Менск як пляцоўку для мірных перамоваў, умацоўваючы міжнародную ролю Беларусі ў рэгіёне, забяспечваючы нашым грамадзянам мір і гарантыі бяспекі», – гаворыцца ў заяве.

Кампанія заклікае кіраўніка краіны,«урад і парламент адмовіцца ад любога фармату ўдзелу Беларусі ў вайсковым канфлікце ў Сірыі, а таксама ў іншых канфліктах і захоўваць нейтралітэт, спрыяючы мірнаму, дыпламатычнаму вырашэнню канфліктаў».

Лідэр «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў падкрэсліў, што такая пазіцыя цалкам супадае з нацыянальнымі інтарэсамі Беларусі і не супярэчыць дамоўленасцям з Расеяй.

Нагадаем, 5 ліпеня кіраўнік расейскай дэлегацыі на перамовах па Сірыі ў Астане Аляксандр Лаўрэнцьеў Расея звярнуўся да краін СНД, у тым ліку да Беларусі, з пытаннем аб магчымасці накіравання кантынгенту ў Сірыю для сумеснага маніторынгу ў зонах дээскалацыі.

Пазней у МЗС Беларусі паведамілі, што пакуль не атрымлівалі афіцыйнай прапановы накіраваць беларускіх ваенных назіральнікаў у Сірыю.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў