Гатуем мачанку для Віталя Гуркова. Глядзіце шоу «Я не буду гэтага есці!»


Гатуем мачанку для Віталя Гуркова. Глядзіце шоу «Я не буду гэтага есці!»

Герой нашага кулінарнага шоу – 12-разовы чэмпіён свету па тайскім боксе і вакаліст гурта «Brutto» Віталь Гуркоў.

Нягледзячы на тое, што супернікаў па рынгу Віталь «мочыць» рэгулярна, сугучная страва «мачанка» з дзяцінства выклікала ў яго агіду.

У тэрапеўтычным шоу «Я не буду гэтага есці!» мы лечым кулінарныя траўмы вядомых беларусаў. Нашыя шэф-кухары Вольга Прыгарава і Аляксандр Чыкілеўскі зробяць аўтарскія рэмейкі гэтай культавай для беларускай кухні стравы. Ці спадабаюцца яны Віталю? Глядзіце самі!

У папярэдніх серыях Вользе і Аляксандру ўдалося накарміць Арцёма з гурту «Naviband» бульбяной бабкай. А вядомага дызайнера Уладзіміра Цэслера – здзівіць тым, што сёмгу можна не толькі пасмажыць на патэльні, пасыпаўшы соллю і перцам.

Глядзіце таксама >>> Ненавісная страва зоркі «Еўрабачання» у прэм’ерным выданні «Я не буду гэта есці!»

З гэтага выдання «Я не буду гэтага есц!» вы даведаецеся, чаму ў дзяцінстве Віталя Гуркова прымалі за дзяўчынку, што ён есць на сняданне і пабываеце з ім на трэнаванні.

Глядзіце таксама >>> Рыбка для Цэслера. Глядзіце шоу «Я не буду гэтага есці!»

Любіце гатаваць? Сачыце за абнаўленнямі на nebudu.belsat.eu, а таксама: «ВКонтакте», на Facebook, у «Одноклассниках» і ў Instagram.

Стужка навінаў