Гаспадарчы суд Бруселю забараніў працу сэрвісу Uber у бельгійскай сталіцы


Такім чынам суд падтрымаў патрабаванні мясцовых таксапаркаў. У выніку працу Uber у Бруселі прызналі незаконнай.

Раней у суд звярнулася Федэрацыя кіроўцаў таксі, якая заявіла, што Uber BV (мясцовая «дачка» амерыканскай кампаніі) не мае рацыі, калі кажа, што з’яўляецца толькі пасярэднікам, піша RBC.RU.

«Uber устанаўлівае тарыфы, выстаўляе рахункі, выбірае кіроўцаў. Гэта не пасярэднік, а кампанія, якая ажыццяўляе перавозкі», – заявіў тэлекампаніі RTBF адвакат Федэрацыі Антуан Шамэ.

У самым Uber абвяргаюць абвінавачванні ў тым, што парушаюць бельгійскае заканадаўства. Кампанія адзначае, што не зʼяўляецца сэрвісам таксі, а толькі прадстаўляе ў арэнду пасажырам аўтамабіляў з кіроўцам.

Uber – прыкладанне для выкліку таксі, распрацаваная амерыканскай кампаніяй Uber Technologies Inc ў 2009 годзе. Кампанія працуе ў 65 краінах і больш чым у 600 гарадах свету, у тым ліку і ў Менску.

Hавiны
Ці ёсць жыццё пасля UBER? Тэстуем менскі каршэрынг
2018.07.31 11:11

СК, belsat.eu

Стужка навінаў