Гары Паганяйла: Шмат якія беларусы не дажывуць да пенсіі


Відэа размовы з Гары Паганяйлам

Па прававую дапамогу ў Беларускі Хельсінскі Камітэт пачалі звяртацца грамадзяне, якім дзяржава адмаўляе ў пенсіі з-за недахопу працоўнага стажу. Пра праблему мы пагаварылі з праваабаронцам Гары Паганяйлам.

Якія катэгорыі грамадзянаў трапілі ў такую пастку?

Шмат хто трапіў у такую сітуацыю. Перадусім, маці, якія выхоўваюць няпоўнагадовых дзяцей, дзяцей-інвалідаў. Тыя, хто даглядае бацькоў ува ўзросце 80 гадоў і старэй альбо інвалідаў I групы, а таксама былыя вайскоўцы, якія не выслужылі пенсію. Гэта з Міністэрства абароны, МНС, КДБ, следчыя. Толькі ў 2000-ым годзе такіх людзей было каля тысячы.

Ці можна казаць што ўлада падманула некаторыя катэгорыі грамадзянаў, і якія нормы закону тут парушаныя?

Артыкул 47 Канстытуцыі прадугледжвае гарантыю на сацыяльнае забеспячэнне ў старасці. Прэзідэнт сваімі ўказам унёс змены ў гэты закон, на што не меў права. Ён павялічыў страхавы стаж у чатыры разы за апошнія два гады. Павялічыў на пяць гадоў атрымання сацыяльнай пенсіі, і гэткім чынам здарылася гэтая бяда.

Новаўвядзенні прынятыя без абмеркавання і вывучэння дэмаграфічнай сітуацыі. Паводле статыстыкі, сярэдняя працягласць жыцця беларускіх мужчын 68 гадоў, жанчын да 76. Атрымліваецца, што многія мужчыны проста не дажывуць да пенсіі.

Ці можна дапамагчы гэтым грамадзянам?

Многія, каму адмоўлена ў пенсійным забеспячэнні, вымушаныя пры дасягненні непрацаздольнага ўзросту працягваць працаваць, хаця яны наўрад ці яны знойдуць працу. Альбо пяць гадоў жыць без сродкаў, таму што ім трэба дажыць да ўзросту сацыяльнай пенсіі. У гэтых умовах улада проста кінула сваіх грамадзянаў.

belsat.eu

Стужка навінаў