Гарві Ўайнстэйна прызналі вінаватым. Яму надзелі кайданкі ў зале суду


24 лютага 2020 года. Гарві Ўайнстэйн прыбывае ў суд Нью-Ёрку. Прыкладна праз дзве гадзіны пасля прыбыцця ў суда ён пачуе прысуд прысяжных. Фота – Bruce Cotler / Zuma Press / Forum

Прысяжныя прызналі былога прадзюсара вінаватым паводле двух эпізодаў, у тым ліку згвалтаванні, падае AP. Ўайнстэйна адразу адправілі ў турму.

Прысяжным – сямі мужчынам і пяці жанчынам – спатрэбіліся пяць дзён, каб прызнаць Гарві Ўайнстэйна вінаватым у згвалтаванні маладой акторкі ў нумары гатэля ў Нью-Ёрку ў 2013 годзе і прымусе ягонай памочніцы Мімі Гэйлі да аральнага сексу ў 2006 годзе.

Паводле абвінавачвання ў згвалтаванні прадусару пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі, за злачынныя дзеянні сэксуальнага характару – ад пяці да 25 гадоў.

Прысяжныя палічылі недаказанай віну Вайнштайна ў драпежніцкім сексуальным гвалце (predatory sexual assault). Паводле такога абвінавачвання яму б пагражала пажыццёвае зняволенне.

Пасля агалошвання прысуду прысяжных Вайнштейна ўзялі пад варту.

Адвакаты Вайнштэйна заявілі, што будуць абскарджваць вердыкт.

Кінапрадзюсару Гарві Ўайнстэйну надзяваюць кайданкі падчас судовага працэсу ў судзе Нью-Ёрку. 24 лютага 2020 года. Фота – Jane Rosenbergo / Reuters / Forum

З восені 2017 года больш за 80 жанчын распавялі пра дамаганні і гвалт з боку Гарві Ўайнстэйна.

Прадзюсара выключылі з усіх прафесійных аб’яднанняў. Гільдыю рэжысёраў Амерыкі 28 лістапада Вайнштэйн пакінуў сам, не чакаючы прыняцця рашэння аб выключэнні.

Летась прадзюсар дасягнуў папярэдняга міравога пагаднення на агульную суму $ 25 млн з 30 акторкамі і былымі супрацоўніцамі студыі The Weinstein Company, якія падалі пазовы супраць прадзюсара.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў