Гарадзенца аштрафавалі за рэпост відэакліпа «Rammstein»


Справа ў дачыненні да жыхара Горадні Андрэя Галавенкі завершана. Юнака аштрафавалі на 50 базавых велічыняў (1275 рублёў). Першапачаткова юнаку інкрымінавалі распаўсюд парнаграфічных сцэнаў, якія праваахоўнікі ўгледзелі ў відэа, што было размешчана на яго старонцы ў сацыяльных сетках.

Андрэй Галавенка .
Фота: facebook.com

Крымінальную справу распачалі паводле ч.2 арт.343 КК распаўсюд парнаграфігчных сцэнаў, якія былі ў відэакліпе нямецкага гурта «Rammstein». За гэта юнаку пагражала ад 2 да 4 гадоў пазбаўлення волі. Але пазней замест крымінальнай распачалі адміністрацыйную справу.

«Сапраўды, распачалі крымінальную справу, матэрыялы перадалі пракурору. Але ў пракуратуры прынялі да ўвагі, што ў мяне ў мінулым не было правапарушэнняў. Добрыя хадатайствы. Таму прынялі рашэнне перакваліфікаваць справу ў адміністрацыйную», – распавёў «Белсату» Андрэй Галавенка.

Кліп нямецкага гурта «Rammstein» Андрэй размясціў на сваёй старонцы ў верасні 2014 года. Але Следчыя звярнулі ўвагу на яго толькі цяпер. Следчы камітэт правёў нават экспертызу і на падставе гэтага распачаў справу. Але ў выніку юнака аштрафавалі.

«Мне выставілі рахунак 20 базавых велічыняў у якасці кампенсацыі за крымінальна-прававую экспертызу і далі штраф за адміністрацыйнае правапарушэнне. Усе сродкі, якія былі раней сабраныя – цалкам сышлі на аплату гэтых усіх выдаткаў», – адзначыў Андрэй Галавенка.

Сродкі на штраф і адваката юнак сабраў праз інтэрнэт. Многія беларусы адгукнуліся на яго зварот у сацыяльных сетках і пералічылі яму грошы, пасля таго, як гарадзенец агучыў інфармацыю пра пачатак крымінальнай справы.

ВІДЭА
У турму за «Pussy»? На гарадзенца завялі крымінальную справу за рэпост кліпу «Rammstein»
2019.04.09 18:29

СК belsat.eu

Стужка навінаў