Гарадзенскія паліклінікі прыпыняюць планавую меддапамогу


14-я гарадская паліклініка ў Менску. Фота: Belsat.eu

Паліклінікі і амбулаторыі Горадні і ўсяго рэгіёну часова прыпыняюць аказанне планавай медычнай дапамогі, паведамляе тэлерадыёкампанія Горадні.

Як паведамілі ў Галоўным упраўленні аховы здароўя мясцовага аблвыканкаму, адпаведнае рашэнне прынята ў сувязі з неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыяй, а таксама для своечасовага аказання кваліфікаванай дапамогі пацыентам з COVID-19 і людзям, кантактнымі з імі.

Hавiны
Лукашэнка: Сітуацыя з каронавірусам у Беларусі няпростая, але яна пад кантролем
2020.12.04 14:34

Напярэдадні стала вядома, што з 4 снежня ў Менску спыняецца аказанне планавай медычнай дапамогі. Дактары-спецыялісты (неўролагі, рэабілітолагі, фізіятэрапеўты, эндакрынолагі ды іншыя) будуць займацца пацыентамі з прыкметамі рэспіратарнай інфекцыі і пацыентамі з тэмпературай на прыёме ў паліклініцы і дома ў кантактных брыгадах, а таксама працаваць у кантактных цэнтрах.

Паліклінікі будуць аказваць толькі экстранную траўматолага-хірургічную дапамогу.

Як доўга будуць дзеяць новыя правілы ў Міністэрстве аховы здароўя не паведамляюць.

  • З пачатку пандэміі ў Беларусі медыкі выявілі 145 279 асобаў з станоўчым тэстам на COVID-19, памерлі 1 198 пацыентаў.

АА belsat.eu

Стужка навінаў