Гарадзенскім журналістам Алесю Кіркевічу і Алесю Дзянісаву прысудзілі па 3,5 мільёнаў рублёў (Дапоўнена)


Незалежных журналістаў прыцягнулі да адказнасці і спагналі па 20 базавых велічыняў за рэпартаж пра адкрыццё выставы слуцкіх паясоў у Беларускім музеі гісторыі і рэлігіі, які быў паказаны на «Белсаце» на пачатку сакавіка.

Абвінавачванне ўсё тое ж – арт. 22.9 ч.2 КаАП – «незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ».

Самі журналісты лічаць яго незаконным і адзначаюць, што будуць абскарджваць прысуд. 

«З аднаго боку ёсць станоўчыя ноткі, бо быў нечакана дадзены мінімальны штраф па артыкуле – 3,5 мільёны рублёў. З іншага – пра нармалізацыю агулам можна будзе казаць толькі пасля атрымання акрэдытацыі «Белсатам» у Беларусі і працы на роўных умовах з іншымі замежнымі каналамі – НТВ, РТР ды іншымі СМІ. Збіраемся абскарджваць рашэнне судзі Алены Пятровай», – распавёў belsat.eu Алесь Кіркевіч.

Матэрыял пра выставу Слуцкіх паясоў быў у эфіры «Белсату» 4 сакавіка. У сюжэце не закраналіся палітычныя ці вострыя грамадскія пытанні.

Чытайце таксама >>>>>>>>> Незалежнага журналіста Алеся Ляўчука аштрафавалі на амаль 4 мільёны рублёў

Улада працягвае пераслед незалежных журналістаў. У 2014 годзе паводле артыкула 22.9 беларускіх незалежных журналістаў судзілі дзесяць разоў, агульная сума штрафаў склала каля 100 млн рублёў. За першыя месяцы 2015 года такіх судоў было ўжо дзесяць. 

Сёлета штрафы за сваю дзейнасць атрымалі Алесь Ляўчук, Ларыса Шчыракова, Тамара Шчапёткіна, Аліна Літвінчук і  Кастусь Жукоўскі, на якіх складзеныя новыя пратаколыАлесь Дзянісаў летась быў аштрафаваны на 30 базавых велічынь, у Алеся Кіркевіча ёсць папярэджанне паводле вышэй узгаданага артыкула.​

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў