Гарадзенская клініка адмовілася ад абортаў


Гарадзенскі абласным клінічны перынатальны цэнтр далучыўся да праграмы «Клініка без аборту». Цяпер у гэтай установе аховы здароўя па жаданню жанчыны не будуць праводзіць гэтую працэдуру, піша grodnonews.by.

Пра адмову ад абортаў падчас круглага стала ў Гарадзенскім медычным універсітэце паведаміла загадчыца цэнтру Святлана Разіна.

Паводле Святланы Разінай нараджальнасць у Гарадзенскай вобласці, як і ва ўсёй краіне, зніжаецца. Летась на Гарадзеншчыне нарадзілася на 9 % дзяцей менш, чымся годам раней.

У Гарадзенскім абласным клінічным перынатальны цэнтры спадзяюцца, што ўдзел у праграме дазволіць выправіць дэмаграфічную праблему ў рэгіёне.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў