Гарадзенскага алігарха падазраюць у наўмысным знішчэнні маёмасці


Следчыя падазраюць, што вядомы бізнесовец, уладальнік гатэляў, былы сябра праўладнага Саюзу палякаў наўмысна разбурыў архітэктурны дэкор гістарычнага будынку.

Гатэль «Сямашка» – адзін з самых дарагіх гатэляў Горадні, якія належыць прадпрымальніку

На гарадзенскага ўладальніка некалькіх гатэляў Станіслава Сямашку завялі крымінальную справу. Прычынай сталіся знойдзеныя на яго лецішчы рэшткі архітэктурнага дэкору, якія, меркавана, належаць майстру з-пад Менску Георгію Прыходзька.

Гатэль «Сямашка» – адзін з самых дарагіх гатэляў Горадні, якія належыць прадпрымальніку

 

Гатэль «Сямашка» – адзін з самых дарагіх гатэляў Горадні, якія належыць прадпрымальніку

Як распавёў Прыходзька Радыё «Свабода», яшчэ мінулым летам для новага гатэля на вуліцы Калючынскай 23 у цэнтры Горадні фірма «ГарБуд» у вуснай форме замовіла ў яго дэкор. Георгій Прыходзька атрымаў аванс, вырабіў аздобу на суму больш як 23 тысячы рублёў, аднак пісьмовай дамовы так і не дачакаўся. Як не дачакаўся і поўнай аплаты за працу. Больш за тое, у эканамічным судзе Менскай вобласці Станіслаў Сямашка дамогся звароту выплачанага для Прыходзька авансу. Пры гэтым звяртаць каштоўную аздобу майстру ніхто не збіраўся, а сам дэкор таямнічым чынам знік з тэрыторыі гатэлю.

Гатэль «Сямашка» – адзін з самых дарагіх гатэляў Горадні, якія належыць прадпрымальніку

З просьбай разабрацца ў гэтай справе мужчына звярнуўся ў міліцыю. Праз нейкі час следчыя паказалі Георгію пасечаныя сякерай аскепкі яго дэкору, знойдзеныя ў мяшках на лецішчы Сямашкаў пад Шчучынам.

Новы гатэль Cтаніслава Сямашка блізу Савецкай плошчы, для якога прызначаўся дэкор

Следчы камітэт завёў крымінальную справу за наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці ў буйным памеры (частка 2 артыкула 218 Крымінальнага кодэксу Беларусі). Станіслава Сямашку разам з жонкай падазраюць у знішчэнні 975 элементаў дэкору. Банкаўскія рахункі і дом Сямашкаў арыштавалі, а сам прадпрымальнік падпісаў падпіску аб нявыездзе. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Новы гатэль Cтаніслава Сямашка блізу Савецкай плошчы, для якога прызначаўся дэкор

Георгій Прыходзька распавёў, што турмы для Сямашкаў ён не жадае і хоча, каб шкоду кампенсаваў «ГарБуд», у прыватнасці Вячаслаў Радзюковіч, з якім мужчына вёў перамовы.

Гатэль «Сямашка» – адзін з самых дарагіх гатэляў Горадні, якія належыць прадпрымальніку

Чым вядомы гарадзенскі прадпрымальнік?

Станіслаў Сямашка ў Горадні – асоба вядомая. У 2009 годзе ён са скандалам заняў пост кіраўніка адабранага беларускімі ўладамі Саюзу Палякаў Беларусі, які ўзначальваў да 2011 году. Пры тым што да моманту атрымання пасады ў арганізацыі з польскім жыццём Станіслаў Сямашка не быў звязаны ніяк і нават не ведаў польскай мовы. Прадпрымальнік неаднаразова дэманстраваў сваю прыхільнасць Аляксандру Лукашэнку і адмаўляўся выказвацца на беларускай мове.

Новы гатэль Cтаніслава Сямашка блізу Савецкай плошчы, для якога прызначаўся дэкор

Цікава, што яшчэ перад гэтым скандалам на пачатку 2000-х гадоў газета «Савецкая Беларусь» у шэрагу артыкулаў спрабавала прыцягнуць Станіслава Сямашку да крымінальнай адказнасці за стварэнне мемарыяльных могілак нямецкім жаўнерам, загінулым у Другой сусветнай вайне. Аднак мемарыял у гарадку Шчучын прадпрымальнік ствараў на месцы, дзе ніколі не было пахаванняў.

Новы гатэль Cтаніслава Сямашка блізу Савецкай плошчы, для якога прызначаўся дэкор

ПВ, фота Васіль Малчанаў/Belsat.eu

Стужка навінаў