Гарадзенка: Гомля расейцам не аддамо!


«Белсат» запытаўся ў жыхароў Горадні, ці чакаюць яны нападу Расеі на Беларусь?

«Калі расейцы прыйдуць, мы ім адназначна не аддамо Гомля, – заўважыла маладая гарадзенка. – Увогуле не аддамо ніводнага ўчастка Беларусі, ніводнага кавалка».

Іншыя адзначалі, што беларусам і расейцам няма чаго дзяліць.

«Мы ж адзін народ, – адзначыла спадарыня. – Я сама з Расеі, з далёкага паўночнага гораду, тым не менш жыву ў Беларусі паўжыцця, ніякіх супярэчнасцяў. Гэта ўвогуле адзін народ. І ўвогуле чалавек вышэй за ўсе нацыі, рэлігіі. Праўда? Я думаю, што ўсе праблемы вынікаюць з людскога напружання».

Больш адказаў – у відэаматэрыяле.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў