Гарадзенец завабіў маленькіх дзяўчынак у пад'езд і зрабіў ім невядомую ін'екцыю


Міліцыя паведаміла пра арышт жыхара Горадні, які на мінулым тыдні завабіў дзвюх маленькіх дзяўчынак у пад’езд жылога дома і зрабіў ім уколы невядомым рэчывам.

На яго заведзеная крымінальная справа паводле артыкулу “Хуліганства”.

Падрабязнасці сталі вядомыя парталу Grodno.in. Дзяўчынак 5 і 7 гадоў пакінулі ў двары літаральна на 30 хвілін. У гэты час падышоў незнаёмы і прапанаваў ім падняцца на дах шматпавярховіка і паглядзець на горад.

«Мужчына патузаў за ручкі дзвярэй, якія вядуць на дах, але ўсе яны аказаліся зачыненыя. Тады ён дастаў шпрыц, набраў з ампулы невядомае рэчыва, два разы ўкалоў у вену кожнай дзяўчынцы, а затым зноў набраў шпрыц і ўпырснуў вадкасць ім у рот. Пачуўшы, што нехта едзе на ліфце, мужчына сказаў дзецям, што трэба ўцякаць», – піша выданне.

Пасля мужчыну знайшлі і затрымалі, але праз трое сутак выпусцілі. Цяпер яго ізноў узялі пад варту.

Пра стан здароўя дзяцей на гэты момант нічога не паведамляецца.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў