Гарадзенец так хацеў у госці да суседзяў, што паведаміў пра бомбу ў кватэры


61-гадовы мужчына паведаміў у міліцыю, што ягоныя суседзі збіраюцца падарваць кватэру, а пазней сказаў, што сам хоча падарваць сябе.

Аказалася, мужчына быў нецвярозы. Яго затрымалі. Выбухоўкі праваахоўнікі не выявілі ні ў яго, ні ў суседзяў. Пазней мужчына патлумачыў, што суседзі не адчынілі яму дзвярэй, калі ён хацеў зайсці да іх у госці. Ён быў настолькі п’яны, што пераблытаў нумар кватэры ды набіваўся ў госці не да сабутэльніка, а іншай сямʼі.

Дому не эвакуявалі. За ілжывае паведамленне пра небяспеку мужчыну пагражае штраф, арышт, абмежаванне свабоды да трох гадоў або турма ад трох да пяці гадоў.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў