Мітынг і канцэрт. Улады прапанавалі апазіцыі адмовіцца ад шэсця на стагоддзе абвяшчэння БНР


Менгарвыканкам прапанаваў арганізатарам святкавання 100-годдзя БНР 25 правесці толькі мітынг і святочны канцэрт, без шэсця.

Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў Fаcebook сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі.

«Улады прапануюць аргкамітэту падаць новую заяўку з просьбай дазволіць правядзенне мітынгу і канцэрту ў парку імя Янкі Купалы або каля Опернага тэатра. У выпадку згоды прапаноўваюць нават сваю гукаўзмацняльную апаратуру, не патрабаваць грошы за паслугі хуткай і міліцыі, згодныя ўсталяваць памятны знак да 100-годдзя БНР », – напісаў Рымашэўскі.



Раней апазіцыя змагла дамовіцца аб адзіным сцэнары адзначэння сотай гадавіны БНР. Акцыя павінна пачынацца 25 сакавіка на плошчы Якуба Коласа, затым будзе шэсце па праспекце Незалежнасці, а скончыцца акцыя канцэртам на плошчы Свабоды.

Тым часам, паводле словаў Рымашэўскага, у Менгарвыканкаме запланавалі правядзенне выставы-кірмашу «Вербны кірмаш» побач, і акцыя апазіцыі нібыта перашкодзіць яе правядзенню.

KA, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары