Ганна Севярынец пра аднаўленне на працы гомельскай настаўніцы: Нейкі няправільны механізм


Настаўніца Ганна Севярынец «па-чалавечы» радасная, што звольненая тыдзень таму ейная гомельская калега атрымала шанец выправіць свае правіны, але не ўпэўненая ў правільнасці механізмаў, абраных для яе ўзнаўлення. Пра гэта педагог заявіла ў каментары belsat.eu.

Hавiны
Лукашэнка ўзнавіў на працы настаўніцу, якая абяцала забіць партай вучня
2019.09.18 17:25

Нагадаем, што настаўніцу, звольненую за пагрозы вучню і брудную лаянку, сваім асабістым загадам узнавіў на працы Аляксандр Лукашэнка.

«Я не магу ацаніць саму сітуацыю: трэба было ўзнаўляць ці не трэба было ўзнаўляць, справядліва ці не справядліва. Мы, як заўсёды, бачым тое, што нам паказалі – відэа. І маем нейкі снежны ком каментароў ад людзей, вялікая колькасць якіх нічога не разумее ў настаўніцкай працы, нічога не разумее ў сітуацыях, якія складаюцца ў класе», – заявіла суразмоўца.

Разам з тым Ганну Севярынец хвалюе тое, што сітуацыя «вырашаецца тым чалавекам, у службовыя абавязкі якога не ўваходзяць прызначаць ці звальняць настаўнікаў».

«Па-чалавечы мне радасна за жанчыну, якая 35 гадоў аддала школе і якая адноўленая зараз на працы. Атрымае магчымасць выправіць гэтую сітуацыю. Сысці з прафесіі не ў ганьбе, а выправіцца самой перад сабой. Але тое, што гэта адбываецца па прамым указе чалавека, які нібыта не мае дачынення ні да сітуацыі, ні да адукацыі, – гэта нейкі няправільны механізм», – падкрэсліла настаўніца.

ВІДЭА
У Гомлі настаўніца пагражала забіць 4-класніка, бо той смяяўся (відэа)
2019.09.13 22:57

Лукашэнка адрэагаваў «вельмі эмацыйна і жорстка»

Між тым прэс-сакратарка кіраўніка дзяржавы Наталля Эйсмант заявіла, што Аляксандр Лукашэнка адрэагаваў на звальненне гомельскай настаўніцы «вельмі эмацыйна і жорстка», паведамляе «Комсомольская правда».

«Гэта быў яскравы прыклад усёдазволенасці з боку вучняў, хамскага стаўлення да настаўніка і школы. Абурыў прэзідэнта і чэрствы, абыякавы падыход мясцовых кіраўнікоў да лёсу чалавека, калі, разабраўшыся зусім павярхоўна, а можа, і наагул не разабраўшыся, звальняюць спецыяліста з 35-гадовым стажам!» – сказала яна.

У выніку за непрыняцце мераў для навядзення парадку ў школах і невыкананне даручэнняў кіраўніка дзяржавы строга папярэджаныя прэм’ер-міністр, кіраўнік Адміністрацыі і адказны за адукацыю віцэ-прэмʼер. Міністр адукацыі папярэджаны аб няпоўнай службовай адпаведнасці, вымовы абвешчаныя шэрагу службовых асобаў Гомельшчыны. Таксама звольненыя некаторыя чыноўнікі Гомельскага гарвыканкаму, раённай адміністрацыі і дырэктар школы, дзе працавала настаўніца.

13 верасня з гомельскай школы № 15 звольнілі настаўніцу пачатковых класаў, якая падчас уроку расейскай мовы пагражала школьніку, што ўдарыць яго партай, абражала яго і брудна лаялася. Відэа здарэння даслалі адныя з бацькоў.

Hавiны
Каментатары бароняць настаўніцу, якая пагражала ўдарыць школьніка партай – вось іх аргументы
2019.09.14 18:27

Звальненне выклікала неадназначную рэакцыю. У тым ліку і некаторыя бацькі вучняў школы шкадавалі настаўніцу.

18 верасня настаўніцу сваім загадам узнавіў на працы кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў