Ганна Канапацкая адмаўляецца ад пікетаў і стварае ўласную партыю


Кандыдатка ў прэзідэнты Беларусі Ганна Канапацкая 26 ліпеня на сустрэчы з кіраўніцтвам свайго штаба і даверанымі асобамі абмеркавала два важныя пытанні. Пра гэта яна паведаміла ў Facebook.

«Першы – як весці перадвыбарчую агітацыю ў існых умовах. Было вырашана, што з улікам пагроз, якія паступаюць у мой адрас, у адрас маіх дзяцей і давераных асоб, рашэнне адмовіцца ад правядзення пікетаў было правільным. Улада, засяроджаная на барацьбу з іншадумствам і пратэставымі настроямі, сёння не здольная абараніць кагосьці, акрамя сябе, што робіць вулічную агітацыю небяспечнай», – заявіла палітык.

Hавiны
Лукашэнка – 884, Канапацкая – 0. ЦВК распавёў, колькі масавых акцыяў збіраюцца правесці кандыдаты
2020.07.20 21:17

Да таго ж, паводле яе, «месцы, якія ўлада вызначыла для пікетаў, больш падыходзяць для выгулу сабак».

Таму Канапацкая вырашыла рабіць стаўку на прадпрыемствы, дзе «ёсць магчымасць забяспечыць людзям належную бяспеку». На 50 найбуйнейшых прадпрыемстваў былі разасланыя запыты, але адказаў пакуль няма.

«Ну і другое пытанне, мабыць, самы важнае – стварэнне партыі. Гэта тое, над чым я зараз шчыльна працую, выкарыстоўваючы ўвесь вызвалены праз адмову ад паездак па рэгіёнах час. Першыя заявы зраблю ўвечары 28 ліпеня, падчас выступу на тэлеканале «Беларусь 1»», – паведаміла кандыдатка.

Hавiны
Ганна Канапацкая адмаўляецца ад удзелу ў тэледэбатах
2020.07.18 17:42

Раней Ганна Канапацкая паведаміла, што адмаўляецца ад удзелу ў тэледэбатах. Таксама яна не падала ніводнай заяўкі на агітацыйныя сустрэчы.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў