Гандлёвы цэнтр «Арэна-Сіці» зачынены, працуе камісія, якая правярае якасць будынку


Гандлёва-забаўляльны цэнтр «Арэна-Сіці», у якім 12 лістапада адбылося абвальванне падвеснай столі, амаль цалкам зачынены. У цэнтры працуе камісія, якая вызначыць, у якім стане канструкцыя будынку і ці няма пагрозы далейшых абвалаў.

Працуе толькі супермаркет ProStore, таксама працягвае працаваць і паркінг. У той жа час частка невялікіх крамаў і галерэй зачынена для наведнікаў на час правядзення экспертызы. Пра часовае прыпыненне працы аб’екта ў Twitter праінфармавала адміністрацыя кінатэатра Silver Screen, размешчанага ў цэнтры. Калі гандлёва-забаўляльны цэнтр ізноў зможа прыняць наведнікаў, стане вядома толькі па выніках праверкі.

Па факце абрушэння падвясной столі ў менскім гандлёвым цэнтры «Арэна-Сіці» Следчы камітэт распачаў крымінальную справу.

У гандлёвым цэнтры «Арэна-Сіці» абвалілася падвясная столь, ёсць пацярпелыя. СТРЫМ

СК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары