Гандлёва-прамысловая палата РФ: Беларусь адмаўляецца купляць крымскія тавары


Кіраўнік Гандлёва-прамысловай палаты Расеі Сяргей Катырын сцвярджае, што Беларусь і Казахстан адмаўляюцца ад куплі тавараў з маркіроўкай «Зроблена ў Крыму», тлумачачы гэта складанай геапалітычнай сітуацыяй.

«Ёсць праблема выхаду на рынкі збыту крымскіх таваравытворцаў, у тым ліку на экспарт. У святле нестабільнай палітычнай сітуацыі ў многіх месцах насцярожана ставяцца да рэалізацыі прадукцыі з маркіроўкай «Зроблена ў Крыму», у прыватнасці, Казахстан і Беларусь адмаўляюцца ад куплі такіх тавараў», – заявіў Катырын у інтэрв’ю «РИА Новости».

Нагадаем, журналісты неаднаразова звярталі ўвагу на зʼяўленне ў беларускіх крамах тавараў з акупаванага Расеяй Крыму. У прыватнасці, гаворка ідзе пра віно, соду і гарбату.

Аб’ектыў
Чорная сода з Крыму і печыва ад сепаратыстаў: улады ігнаруюць кантрабанду
2019.01.17 21:50

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў