Гамяльчук зняў штаны, патрабаваў ад цыганак паваражыць. Цяпер паедзе ў калонію


Гомельскі суд пастанавіў адправіць у калонію жыхара Гомля, які зняў штаны і дэманстраваў свае палавыя органы і азадак на прыпынку.

Хуліганскую выхадку жыхар Гомля здзейсніў улетку 2015 года. Пацярпелыя і сведкі пацвердзілі, што ён зняў штаны і пачаў чапляцца да двух цыганак, патрабуючы, каб яны яму паваражылі, нецэнзурна лаяўся. За жанчын заступіўся невядомы мінак, ён ударыў хулігана торбай па галаве. Потым іншыя сведкі здарэння выклікалі міліцыю. Тады мужчына ізноў зняў штаны і паказаў усім прысутным свой зад.

Тым часам паводле версіі падсуднага, гэта цыганкі чапляліся да яго з прапановамі паваражыць. Таму ён вырашыў такім нестандартным спосабам адбіцца ад іх.

Суд палічыў паказанні пацярпелых больш пераканаўчымі, бо тое ж самае распавялі і сведкі: гэта абвінавачаны бегаў за двума жанчынамі,, хапаў іх за рукі і здымаў свае штаны. Вырак – 15 месяцаў калоніі.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў