Гамяльчук, якога пераследуе ДАІ, падаў пазоў у суд


Не столькі дзеля сябе, колькі дзеля спынення сваволля сілавікоў. Павел Савельеў, якога за прынцыповасць пераследуюць працаўнікі ДАІ, падаў на іхныя дзеянні пазоў у суд. Дагэтуль усе скаргі гамельчука праваахоўныя органы ігнаравалі.

«Сваім дзеяннем – падачаю позвы, я думаю, усе жыхары Беларусі, які пацярпелі ад дзеянняў такіх працаўнікоў у ДАІ, МУС і ўсіх дзяржслужбоўцаў, яны не апусцяць галавы і дакладна гэтак жа пойдуць дамагацца праўды ў судах і не будуць баяцца», – кажа пацярпелы ад дзеянняў ДАІ Павел Савельеў.

А гэткіх пацярпелых, як сцвярджаюць праваабаронцы, што назіраюць за справаю, у краіне можа быць нямала.

«Гэта не праваахоўныя органы, гэта – бандфармаванне на сённяшні дзень, якія хлусяць, фальсіфікуюць, невінаватых людзей абвінавачваюць невядома ў чым», – кажа праваабаронца Уладзімір Няпомняшчы.

Прынамсі, Паўла Савельева, працаўнікі Дзяржаўтаінспекцыі спрабавалі абвінаваціць у кіраванні аўтамабілем у нецвярозым стане. Хоць той, калі яго спынілі, яшчэ толькі ішоў да сваёй машыны. А трэцяй ночы праз нясцерпны боль зуба ён хацеў паехаць у прыёмны пакой для пацыентаў з вострым болем. Нягледзячы на тое, што алкатэстар паказаў адсутнасць алкаголю ў арганізме, праваахоўнікі ўсё адно затрымалі яго, пры гэтым з грубаю лаянкаю:

«Яму і тут пачытайце і тут падпішыце – на галаву пачаў сядаць. Бл***!»

«У мяне зуб баліць, вельмі балюча».

«Каму цяпер добра. Бл***!», – размова затрыманага Паўла Савельева ў даішнікам Андрэем Ярашэвічам.

Павел у сваім пазове патрабуе кампенсацыі маральнай шкоды ў памеры 38 тысячаў дэнамінаваных рублёў.

belsat.eu

Стужка навінаў