Галубы і ракеты. Паўночная Карэя адзначыла 105-ы дзень нараджэння Кім Ір Сэна. Фотарэпартаж


У суботу ў Паўночнай Карэі адзначылі «Дзень сонца» – 105-ы дзень нараджэння Кім Ір Сэна.

З гэтай нагоды ў сталіцы КНДР прайшлі маштабныя святы, у тым ліку і ваенны парад, падчас якога Паўночная Карэя прадэманстравала каля 60 ракетаў, уключаючы балістычныя ракеты падводных лодак і новыя міжкантынентальныя балістычныя ракеты.

Парад прымаў асабіста Кім Чэн Ын.

Бліжэй да заканчэння параду паўночнакарэйскі лідар Кім Чэн Ын узыходзіць на адмысловы балкон, адкуль назірае за праездам тэхнікі, праходам удзельнікаў параду з плакатамі і кветкамі ды вітае чыноўнікаў, вайскоўцаў і замежных гасцей.
Галубы – сімвал міру – і макет балістычнай ракеты на парадзе.
У гонар першага кіраўніка КНДР Кім Ір Сэна вайскоўцы маршыруюць на плошчы ягонага імя.
Паўночнакарэйскі жаўнер здымае афіцыйных гасцей параду.

Падчас выступлення на парадзе віцэ-маршал Карэйскай Народнай Арміі Чхве Рон Хе заявіў, што КНДР гатовая адказаць ядравым ударам на ядравы ўдар ЗША.

Цягач ваенна-марскога флоту вязе матросаў і балістычную ракету «Pukkuksong», якую запускаюць з падводных лодак.

Напярэдадні стала вядома, што ЗША разглядаюць варыянт прэвентыўнага ўдару няядравай зброяй па аб’ектах у Паўночнай Карэі. Непадалёк ад яе берагоў знаходзяцца два амерыканскіх карабля з ракетамі «Тамагаўк» на борце.

Паўночнакарэйскія спецназаўцы маршыруюць перад Кім Чэн Ынам на парадзе, прысвечаным 105-м угодкам з дня нараджэння Кім Ір Сэна.
Жыхары Пхеньяну танчуць на святкаванні дня нараджэння Кім Ір Сэна.
Кім Ір Сэн і Кім Чэн Ір глядзяць са сваіх партрэтаў на народныя гулянні ў Пхеньяне.
Афіцэры назіраюць за танцамі.

 ДД; фота: Damir Sagolj / REUTERS

Стужка навінаў