Галоўныя пытанні Пуцін і Лукашэнка не закранулі, але згулялі ў хакей і каталіся на лыжах


Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін і яго беларускі калега Аляксандр Лукашэнка завяршылі раўнд перамоваў, якія стартавалі ў Сочы 13 лютага. За мінулыя тры дні кіраўнікі дзвюх краін паспелі абмеркаваць розныя аспекты двухбаковага супрацоўніцтва ў эканоміцы і гуманітарнай сферы, пакатацца на лыжах на адным з сочынскіх схілаў і згуляць у хакей, прычым у складзе адной каманды.

Тэму коштаўтварэння на расейскі прыродны газ і праблему выпадаючых прыбыткаў Беларусі ад падатковага манеўру, па запэўненнях Лукашэнка, бакі так і не закранулі, піша ТАСС. Хоць, менавіта прэтэнзіі Менску па гэтых пытаннях сталі прычынай пераднавагодніх сустрэчаў Пуціна і Лукашэнкі 25 і 29 снежня. У той жа час, па словах беларускага кіраўніка, бакі абмяркоўвалі тэмы супрацоўніцы ў гуманітарнай і сацыяльнай сферах і нават абмеркавалі перспектыву двухбаковых стасункаў у кантэксце іх будучага развіцця на гады наперад, у тым ліку пасля змены кіраўнікоў дзяржаваў.

Па завяршэнні трохдзённага раўнда перамоваў Пуцін і Лукашэнка выйшлі да журналістаў, якіх цікавіла адно з найбольш вострых пытанняў двухбаковых стасункаў – вырашэнне спрэчкі адносна падатковага манеўру, які праводзіць Масква ў паліўна-энергетычным комплексе.

Аднак, паводле слоў Лукашэнкі, бакі «нават слова пра гэта не прамовілі за гэтыя тры дні». Ён выказаў сумнеў, што гэтае пытанне з’яўляецца найважнейшым у расейска-беларускіх дачыненнях і адзначыў, што акрамя яго ёсць і іншыя праблемы, якія трэба вырашыць. Кіраўнік Беларусі запэўніў, што з часам бакі падыдуць да абмеркавання праблемы манеўру, «але акрамя падатковага манеўру ў нас яшчэ шмат праблемаў, якія акрамя нас ніхто не вырашыць, і мы гэта робім».

«Не манеўрамі толькі жывыя людзі», – дадаў Лукашэнка з усмешкай.

Пуцін у сваю чаргу станоўча ацаніў перамовы з Лукашэнкам.

«Мне здаецца, праца ў нас атрымалася, удалося зверыць гадзіннікі па інтэграцыйнай позве, маючы на ​​ўвазе нават тую акалічнасць, што паралельна развіваюцца і іншыя інтэграцыйныя працэсы, у тым ліку і ЕўрАзЭС », – сказаў Уладзімір Пуцін журналістам, дадаючы, што лідары дамовіліся прааналізаваць дамоўную базу Саюзнай дзяржавы і рэалізацыю гэтых дакументаў.

Адказваючы на ​​пытанні журналістаў, Лукашэнка заявіў, што Беларусь і Расея гатовыя да збліжэння ў той ступені, у якой гэта адпавядае жаданню народаў гэтых дзвюх краін.

«Слухайце, мы і заўтра можам абʼяднацца, у нас праблемаў няма, але ці гатовыя вы, расейцы і беларусы, на гэта? Наколькі вы [грамадзяне дзвюх краін] гатовыя, настолькі мы будзем выконваць вашу волю», сказаў Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што калі людзі не гатовыя, то «якая б ні была магутная і велізарная Расея, яна сёння не ў стане навязаць волю камусьці».

Завяршыўся трохдзённы раўнд перамоваў Пуціна і Лукашэнкі гульнёй у хакей.

Абодва кіраўніка краіны ў чырвона-белай форме гулялі за каманду «Тыграў» супраць каманды «Мядзведзі» у сіне-чырвоных вопратцы. Пуцін выступаў пад нумарам 11, Лукашэнка – пад нумарам 1. На лёд выйшаў таксама сын беларускага кіраўніка Мікалай Лукашэнка.

Матч працягваўся тры перыяды па 15 хвілінаў. Кіраўнікі Расеі і Беларусі падчас гульні вызначыліся забітымі шайбамі, прычым у шэрагу выпадкаў узяцце варот завяршалася камбінацыяй менавіта ў звязку Пуцін – Лукашэнка – Лукашэнка. У выніку каманда «Тыгры», за якую гулялі абодва лідары, перамагла каманду «Мядзведзі» з лікам 16:1.

Hавiны
Лукашэнка з Пуціным так і не пагаварылі пра падатковы манеўр
2019.02.15 16:55

СК, belsat.eu

Стужка навінаў