Галоўны сталічны ідэолаг прызначаны на пасаду па «прапагандзе кінамастацтва»


Павел Скалабан прызначаны кіраўніком унітарнага прадпрыемства «Кінавідэапракат», паведамляе minsknews.by. Юрый Чачукевіч, папярэдні кіраўнік «Кінавідэапракату» скончыў жыццё самагубствам.

Раней Скалабан займаў пасаду кіраўніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і справаў моладзі Менгарвыканкаму.

На сайце УП «Кінавідэапракат» гаворыцца, што асноўнымі функцыямі прадпрыемства з’яўляюцца:

  • «арганізацыя кінаабслугоўвання насельніцтва» у Менску
  • «прапаганда кінамастацтва».

У структуру УП «Кінавідэапракату» уваходзяць 13 менскіх кінатэатраў.

ЮВ, belsat.eu, паводле minsknews.by

Стужка навінаў