Галоўны рэаніматолаг-анестэзіёлаг Беларусі адпушчаны пад асабістае паручніцтва


Вядомы анестэзіёлаг Аляксандр Дзядзько, якога абвінавачваюць у хабарніцтве, адпушчаны на волю. Пры гэтым лекар надалей застаецца ў статусе падазраванага па крымінальнай справе, піша tut.by.

Паводле афіцыйнай прадстаўніцы СК Юліі Ганчаровай у дачыненні да Аляксандра Дзядзько прыменена мера стрымання ў выглядзе асабістага паручніцтва. Галоўным следчым упраўленнем СК працягваецца расследаванне крымінальнай справы.

Пры асабістым паручніцтве асобы вартыя даверу бяруць на сябе пісьмовае абязальніцтва, што падазроны або абвінавачваны, знаходзячыся на волі, не схаваецца ад органа крымінальнага пераследу і суда, не будзе перашкаджаць расследаванню справы або разгляду яго судом і не будзе займацца злачыннай дзейнасцю. Колькасць паручнікаў не можа быць меней за дзве асобы.

Нагадаем, 17 траўня СК пацвердзіў затрыманне галоўнага рэаніматолага-анестэзіёлага краіны.

Да гэтага медыі паведамлялі, што Дзядзько быў затрыманы пасля размовы ў КДБ.

«Следчы камітэт распачаў і расследуе крымінальную справу ў дачыненні да Аляксандра Дзядзько па фактах атрымання хабараў ад прадстаўнікоў камерцыйных структураў за вырашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю», – паведаміў афіцыйны прадстаўнік ведамства Сяргей Кабаковіч.

Аляксандр Дзядзько доктар медычных навук, прычым яго доктарская была прызнана адной з лепшых прац за 2018 год. 25 студзеня сёлета Аляксандр Дзядзько быў у групе навукоўцаў, якім дыпломы доктара навук уручыў асабіста Аляксандр Лукашэнка.

За апошні год у 9-м шпіталі, дзе працуе Дзядзько, гэта ўжо не першае затрыманне. Улетку 2018 году кайданкі надзелі на галоўнага лекара Валерыя Кушнярэнка і загадчыка эндаскапічным аддзяленнем Андрэя Саўчанкі, якога і пацыенты, і самі лекары называюць «унікальным». У лютым 2019 года судом Фрунзенскага раёну Менску Андрэй Саўчанка быў прызнаны вінаватым у атрыманні хабару ў памеры 3 тысячы рублёў і прысуджаны да 2,5 года пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. А цяпер у Маскоўскім судзе слухаецца справа ў дачыненні да былога галоўнага лекара Валерыя Кушнярэнка. Ён прызнаў віну ў атрыманні 13 800 долараў у якасці хабару.

Аб’ектыў
Справа медыкаў. Начальнік ваенна-медычнага ўпраўлення Мінабароны асуджаны на 9 гадоў
2019.04.03 22:24

СК belsat.eu

Стужка навінаў