Галоўны лекар лідскай больніцы не працягнуў кантракт фельчару Паўлу Палейчыку

Павел Палейчык, фельчар з Ліды

Фельчару з Ліды Паўлу Палейчыку не працягнулі кантракт. Кіраўніцтва мясцовай больніцы папярэдзіла Паўла пра гэта, паведамляе суполка MyLida.ORG ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте».

З падтрыманнем фельчара лідскай больніцы выступіў калектыў установы. Лекары адзначаюць, што ў хуткай дапамозе не хапае медыкаў і заклікаюць кіраўніцтва больніцы працягнуць кантракт з Паўлам Палейчыкам. Калектыў звярнуўся з лістом да адміністрацыі. Але галоўны лекар больніцы вырашыў адмовіць у працягненні кантракту з фельчарам.

Паведамленне пра звальненне. Фота: vk.com

Паўла Палейчыка 8 траўня арыштавалі на сем содняў за салідарнасць з затрыманымі жыхарамі Ліды і ўдзел у сустрэчы з Сяргеем Ціханоўскім. Лекар раней каментаваў сітуацыю з каронавірусам у Беларусі на тэлеканале «Белсат».

Калектыў лідскай больніцы заклікае неабыякавых дапамагчы з працай Паўлу Палейчыку і запрашае звяртацца з прапановамі на паштовую скрыню: email support@mylida.org

Бізун для іншадумцаў

СК belsat.eu

Hавiны