Галоўная задача Чыжа – навесці парадак у сваёй гаспадарцы і не няславіць імя Лукашэнкі


15 верасня стала вядома, што адзін з самых багатых людзей у краіне Юрый Чыж выйшаў з СІЗА КДБ, дзе ён знаходзіўся з сёлетняга сакавіка. Бізнесоўца выпусцілі 14 верасня пад падпіску аб нявыездзе.

Чытайце таксама >>>

Крыніцы tut.by паведамляюць, што Чыж наўрад ці ўжо кампенсаваў шкоду ў поўным абʼёме. Разам з тым яны кажуць, што афіцыйна агучаная інфармацыя патрэбна для таго, каб кіраўнік «Трайпла» быў свабодны ў кантактах з бізнесам, банкамі, каб іх нічога не бянтэжыла.

«Галоўная задача [для Юрыя Чыжа] – навесці парадак у сваёй гаспадарцы і не ганьбіць імя прэзідэнта. Па шкодзе ён разлічыцца, калі яшчэ не разлічыўся. А то «Кемпінскі» пустуе, завод стаіць, вёска не будуецца, «Дынама» скандаліць і гэтак далей. Толькі рэстараны працуюць», – сказаў суразмоўца.

«Юрый Чыж быў патрэбны на волі. Сын, які заняў яго месца, відавочна не спраўляецца з усёй групай кампаніяў», – распавядаюць знаёмыя бізнесмена.

Таксама невядома ці Чыж адновіць дзелавыя адносіны са сваім шматгадовым партнёрам Уладзімірам Япрынцавым, якога вызвалілі 23 жніўня.

«Цяпер Япрынцаў затаіў крыўду на Чыжа. З яго слоў можна зразумець, што масты спаленыя. Ім далей не па дарозе. Але я б не мог паручыцца, што партнёры не адновяць адносіны. Тым больш іх звязвае даволі шмат», – сказаў суразмоўца tut.by.

Раней Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Юрыю Чыжу выстаўленыя абвінавачанні і бізнесовец гатовы кампенсаваць страты, якія складаюць «12 ці 13 мільёнаў долараў».

ДР belsat.eu паводле tut.by

Стужка навінаў