Галоўная лекарка Стаўбцоўскай ЦРБ: да нас паступала па 30 чалавек з пнеўманіяй у содні


Галоўны доктар Стаўбцоўскай цэнтральнай раённай бальніцы (ЦРБ) Святлана Глебка ў інтэрв’ю mlyn.by распавяла пра сітуацыю з каронавірусам у раёне і пра тое, што сама заразілася COVID-19.

Святлана Глебка кажа, што ў ЦРБ заразіліся каронавірусам чацвёра медыкаў, у тым ліку і яна сама.

«Учора быў закрыты мой бальнічны ліст. Я знаходзілася на ізаляцыі ў сваім кабінеце, то бок тут і жыла. Дадому мне ехаць нельга было па ўсіх сацыяльных паказаннях, так як у мяне дома муж і пажылая мама. Адчувала я сябе нармальна, таму з кабінета каардынавала працу. Я хварэла, можна сказаць, без адрыву ад вытворчасці. Нашыя дзяўчынкі-лекаркі таксама добра сябе адчуваюць», – паведаміла яна.

Святлана Глебка. Фота – mlyn.by

Святлана Глебка адзначае, што калі пачаўся ўсплёск каронавіруса ў раёне «было складана». «Першыя выпадкі былі вельмі цяжкімі. Пад ударам апынулася сталае насельніцтва са спадарожнымі захворваннямі. Пайшоў рост хворых. І мы прынялі рашэнне адкрыць інфекцыйны шпіталь», – адзначае лекарка. Паводле яе словаў, адкрыццё інфекцыйнага шпіталя было пацвярджэннем таго, што медыкі разумелі складанасць сітуацыі.

Фотарэпартаж
«Вайна ёсць вайна, а на вайне ёсць ахвяры». Як адзначылі Радаўніцу ў Стоўбцах
2020.04.28 22:58

Аднак некаторых пацыентаў даводзілася везці ў іншыя рэгіёны. Адпраўлялі, у прыватнасці, у Валожын, і ў Капыль, у Марʼіну Горку, і ў Салігорск. «Такім чынам, мы ратавалі людзей, якім патрэбна была рэанімацыйная дапамога. Мы палічылі, што накіравалі ў іншыя рэгіёны 60-70 чалавек. Сярод іх былі і пацверджаныя пнеўманіі, і імаверныя», – падкрэслівае яна.

«На працягу гэтага тыдня ў нас стабілізавалася абстаноўка. Пнеўманіі шмат, усяго 150 выпадкаў. Але вы разумееце, яны доўга лечацца. У папярэдні перыяд да нас паступала па 30 чалавек з пнеўманіяй у содні. Цяпер у сярэднім 8. Мы ўжо выпісваем здаровых пацыентаў. Учора, напрыклад, выпісалі 30 чалавек. Сёння – 19. Гэта не толькі каронавірусная пнеўманія. Сёння ўвесь наш інфекцыйны шпіталь адкрыты на 159 ложкаў. Практычна ўсе яны былі занятыя гэтымі пнеўманіямі, сёння засталося 119 чалавек », – паведаміла Святлана Глебка.

Hавiны
«Нікому не трэба мы». У інтэрнаце для састарэлых пад Стоўбцамі – выбух каронавіруса
2020.04.29 20:59

Усяго ад пачатку эпідэміі праз Стаўбцоўскую ЦРБ прайшлі 260-270 пацыентаў з пнеўманіямі.

«З моманту пачатку эпідэміі 7 пацыентаў з пацверджаным дыягназам COVID-19 сышлі з жыцця. Пры гэтым 5 з іх па прычыне хваробы сістэмы кровазвароту, 1 – хваробы нырак, 1- хваробы органаў дыхання», – кажа галоўная лекарка.

Пры гэтым яна сцвярджае, што ў цэлым за 4 месяцы 2020 года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага колькасць памерлых у Стаўбцоўскім раёне зменшылася на 7 – з 254 выпадкаў да 247. Цікава, што раней мясцовая дзяржаўная газета «Прамень» таксама агучвала лічбу ў 254 памерлых летась – але не за чатыры, а за тры месяцы.

ВІДЭА
Рэдактар Стаўбцоўскай газеты «Прамень»: «Памерлых з прычыны пнеўманіі ў ЦРБ няма»
2020.04.27 20:27

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў