Галоўнае за тыдзень у карцінках


Мастак Дэ Лёс разам з «Белсатам» узгадвае падзеі мінулага тыдня і дзеліцца ўласнымі карыкатурамі.

Мінэнерга афіцыйна пацвердзіла прыпыненне БелАЭС. «Міністэрства энергетыкі пацвярджае факт часовага спынення пастаўкі электраэнергіі ад Беларускай АЭС, што і прадугледжана праграмай этапу «Энергетычны пуск». Такім чынам, паводле афіцыйнага паведамлення Белэнерга выглядае, што спыненне з’яўляецца запланаваным. Энергаблок абяцаюць запусціць на наступным тыдні, а прычына інцыдэнту – якасць абсталявання. Малюнак: Дэ Лёс
Лукашэнка прыгразіў прыватным бізнесам ліквідацыяй, калі ня створаць прафсаюзы на сваіх прадпрыемствах. Малюнак: Дэ Лёс
Следчы камітэт пракаментаваў блакаванне рахункаў людзей, якія атрымлівалі дапамогу ад ініцыятывы BY_help. У ведамстве сцвярджаюць, што гаворка ідзе пра арышт сродкаў, якія «паступалі ў краіну для фінансавання пратэстаў». Аляксей Лявончык, адзін з заснавальнікаў ініцыятывы, прызнаны падазраваным у крымінальнай справе. У банкаў тлумачаць, што арыштоўваюць менавіта суму дапамогі, а не ўвесь рахунак. Малюнак: Дэ Лёс
Раман Бандарэнка, якога затрымалі на плошчы Перамен, а пасля збілі, увечары 12 лістапада памёр у рэанімацыі БХМД. Раману стала горш, паднялася тэмпература да 40. У выніку хлопец памёр, яму быў 31 год. Малюнак: Дэ Лёс
Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Марыя Васілевіч анансавала законапраект, які дазволіць пазбаўляць грамадзянства. Напрыклад, за ўдзел у тэрарыстычнай або экстрэмісцкай дзейнасці ці за прычыненне цяжкай шкоды інтарэсам краіны. Малюнак: Дэ Лёс
Магілёў стаў першым з абласных гарадоў, у якім увялі масачны рэжым. Магілёўскі гарвыканкам прыняў рашэнне 4 лістапада, улады абяцаюць распаўсюдзіць масачны рэжым па ўсёй краіне. Малюнак: Дэ Лёс
15 лістапада за ўдзел у акцыях памяці загінулага Рамана Бандарэнкі па ўсёй Беларусі затрымалі больш за 1100 асобаў, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна». Большасць затрыманняў было ў Менску. Гэта новы антырэкорд. 8 лістапада пасля Маршу народаўладдзя ў спісах «Вясны» было 1055 чалавек. Малюнак: Дэ Лёс

Малюнакі Дэ Лёс для belsat.eu

Стужка навінаў