Галоўнае пасля пратэстаў у Маскве. Прамое ўключэнне «Белсату»


LIVE! Последние новости протеста за честные выборы в Москве. https://naviny.belsat.eu/ru/news/sudy-nad-protestuyushhimi-v-moskve-pryamoe-vklyuchenie-belsata/

Opublikowany przez Вот Так TV Poniedziałek, 29 lipca 2019

У Маскве прайшоў канвеер судоў па справах затрыманых падчас суботніх пратэстаў – прысуды выносіліся адзін за адным. У той жа час працягваецца ціск на незалежных кандыдатаў у дэпутаты і лідэраў апазіцыі. Нашыя карэспандэнты на Трубнай плошчы ў Маскве, дзе ў суботу адбыліся акцыі пратэсту, – з апошнімі навінамі пра тое, што адбываецца ў расейскай сталіцы.

Нагадаем, 27 ліпеня ў цэнтры Масквы прайшла акцыя пратэсту за допуск незалежных кандыдатаў на выбары ў Маскоўскую гарадскую думу. Падчас разгону пратэстоўцаў сілавікі ўжылі дручкі і электрошокеры, і затрымалі 1373 чалавека.

Трэцяга жніўня «Белсат» рыхтуе стрым з маскоўскага пратэсту «Вернем сабе права на выбары – 2». Падпісвайцеся на нашую старонку «Фэйсбуку» і сачыце за анонсамі.

ДШ/ДД belsat.eu

 

Стужка навінаў