Галівудскія акторы апрануліся ва ўсё чорнае на знак пратэсту супраць дамагальніцтваў. ФОТА


8 студзеня ў Лас-Анджэлесе ўручылі прэміі «Залаты глобус» за дасягненні ў галіне кіно і тэлебачання.

Многія акторы прыйшлі на цырымонію ва ўсім чорным, каб падтрымаць пратэст супраць сескусальных дамагальніцтваў у Галівудзе.

Напрыклад, у чорным былі стваральнікі серыяла «Вялікая маленькая хлусня», які атрымаў больш за ўсіх узнагародаў.

Напрыканцы 2017 года шматлікія зоркі кіно абвінавацілі ў сексуальных дамагальніцтвах вядомага прадзюсара Харві Вайнштэйна. Пацярпелыя ад харасмэнту аб’ядналіся ў адмысловы рух супраціву і апавялі свае гісторыі пад хэштэгам #MeToo.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў