Галерэя, дзе захоўвалася карпаратыўная калекцыя карцін «Белгазпрамбанку», адкрываецца наноў


Аднак ужо без карцінаў. Паглядзець на шэдэўры можна будзе праз праектар.

Галерэя «Арт-Беларусь», дзе захоўвалася карпаратыўная калекцыя «Белгазпрамбанку», ад 16 чэрвеня аднаўляе працу. Але ўжо без карцін, гаворыцца на іхнай Facebook-старонцы.

Галерэя Арт-Беларусь пасля канфіскацыі карцінаў, крыніца: Facebook

«Мы дзякуем вам за падтрыманне, за рэпосты і публікацыі, за ўвагу і адкрытасць. За неабыякавасць… Нашая задача зараз – распавесці аб гэтых карцінах і аб мастаках, ураджэнцах Беларусі, стварыўшыя іх. Працы можна будзе паглядзець на вялікім праектары, а біяграфіі аўтараў і гісторыі палотнаў – па QR кодах у пустых рамах на чыстых сценах галерэі», – гаворыцца ў паведамленні.

Ад 16 чэрвеня ўваход у галерэю будзе вольны.

«Белгазпрамбанк» меў карпаратыўную калекцыю, якая складалася з прац мастакоў Парыжскай школы – ураджэнцаў Беларусі, сярод якіх былі такія вядомыя творцы, як Марк Шагал, Юдэль Пэн, Хаім Суцін. Менавіта гэтая калекцыя стала асновай для стварэння «Арт-Беларусі».

Hавiны
Сілавікі канфіскавалі ў «Белгазпрамбанку» карціны з карпаратыўнай калекцыі
2020.06.15 09:36

14 чэрвеня стала вядома, што да справы «Белгазпрамбанку» сілавікі далучылі 150 карцінаў, якія нібыта намагаліся вывозіць з Беларусі.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў