Галасаванне па справе Brexit у парламенце Брытаніі пераносіцца


Тэрыса Мэй вырашыла перанесці прызначанае на 11 снежня галасаванне па дакуменце, які вызначае ўмовы выхаду Брытаніі з ЕЗ. Прычына пераносу ў тым, што прэм’ер-міністру не ўдалося заручыцца падтрыманнем неабходнай колькасці галасоў.

Паводле The Guardian, пра сваё рашэнне перанесці галасаванне, Тэрыса Мэй праінфармавала кабінет міністраў падчас тэлефоннай канферэнцыі, пасля таго як пераканалася, што ёй не ўдасца заручыцца падтрыманнем неабходнага ліку дэпутатаў.

Галасаванне можа быць перанесены на наступны тыдзень або адкладзена на пачатак студзеня, паведамляе The Guardian. Дакумент, які рэгламентуе стасункі Лондану і Бруселю пасля выхаду Брытаніі з ЕЗ, раней выклікаў урадавы крызіс. Пасля яго публікацыі некалькі брытанскіх міністраў падалі ў адстаўку. У сваю чаргу Брусель не мае намеру пераглядаць умовы пагаднення, дасягнутага ў выніку працяглых перамоваў.

Перадумовы для палітычнага крызісу

Калі брытанскі парламент адмовіцца ратыфікаваць пагадненне з Бруселем, Лондан апынецца на шляху да выхаду з ЕЗ без аніякіх узаемныя саступак, што створыць умовы для палітычнага хаосу, піша Bloomberg. Сама Тэрыса Мэй можа быць адхілена ад пасады, а Вялікай Брытаніі спатрэбяцца новыя выбары, альбо новы рэферэндум для вырашэння крызісу, адзначае агенцтва.

ЕЗ дае яшчэ адзін шанец Лондану перадумаць

Варта адзначыць, што 10 снежня Еўрапейскі суд пастанавіў, што Вялікая Брытанія ў аднабаковым парадку можа адмяніць раней прынятае рашэнне выйсці з Еўрапейскага звязу. Для гэтага Лондану дастаткова накіраваць адпаведнае апавяшчэнне ў ЕЗ. Зрабіць гэта Брытанія можа не пазней, чым да сакавіка наступнага году.

Лідары Еўразвязу ўхвалілі дамову пра Brexit

СК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары