Галалёдзіца паралізавала рух трамваяў у Віцебску і тралейбусаў у Гомлі і Магілёве


Абледзяненьне рэек і дратоў на некалькі гадзін паралізавала рух трамваяў у Віцебску.

Прыкладна з 11-й гадзіны ў Віцебску нерухома стаяць трамваі. Абледзянеў дрот, з дапамогай якога яны рухаюцца; ламаюцца дрэвы на шляху праезду. У горадзе захоўваецца нестабільнае надвор’е з дажджамі і маразамі, ад якога рух трамваяў і бяспека пасажыраў пад пагрозай, піша svaboda.org.

tram,трамвай,транспарт,менск,билет,білет,білеты,грамадскі транспарт
Passengers sit in a tram in Minsk. Vasily Fedosenko / Reuters / Forum

Таксама ад ападкаў і перамены тэмпературы ў Магілёве ў панядзелак не працавалі тралейбусы. Расчыстка кантактнай лініі раніцай не дала належнага плёну, ад чаго аўтапарк пусціў па звыклых тралейбусных маршрутах аўтобусы, каб дапамагчы людзям дабрацца да месцаў працы і вучобы.

У Гомлі таксама тралейбусы ня ходзяць, яны стаяць на вуліцы 8 Сакавіка, Палескай, праспекце Перамогі, на іншых прыпынках грамадскага транспарту з прычыны наледзі на кантактнай сетцы.

ІК, belsat.eu

Стужка навінаў