Галалёдзіца, мокры снег і моцны вецер. Сіноптыкі папярэджваюць пра неспрыяльныя з'явы надворʼя ў аўторак


11 лютага чакаецца пераважна хмарнае неба. Пройдуць дажджы, мокры снег. Днём па паўднёвым захадзе Беларусі чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м / с, папярэджвае Белгідрамет.

Тэмпература паветра днём у нашай краіне складзе ад аднаго да шасці градусаў цяпла.

У Менску сёння днём невялікі дождж, мокры снег (верагоднасць ападкаў 60-70 %). Вецер паўднёва-заходні, заходні ўмераны да парывістага. Тэмпература паветра раніцай каля трох вышэй за нуль, днём чатыры градусы цяпла, вечарам ад нуля да двух вышэй за нуль.

Hавiны
У Крыме пачаліся малебны аб дажджы
2020.02.06 19:42

СК belsat.eu

Стужка навінаў