Гаагскі суд адхіліў апеляцыю Радавана Караджыча. За генацыд ён будзе сядзець у турме да смерці


Суд у Гаазе адхіліў апеляцыю экс-лідара баснійскіх сербаў на прысуд па абвінавачванні ў генацыдзе, вынесены ў 2016 годзе Трыбуналам па былой Югаславіі, піша bbc.com.

Караджыч спрабаваў давесці, што не аддаваў загад забіваць мусульманаў у Срэбрэніцы, але суддзя спаслаўся на «сёмую дырэктыву», падпісаную ім у якасці прэзідэнта «Република Српска», у якой загадвалася зрабіць «невыносным» жыццё мусульманаў у Босніі.

Караджыч, падпісваючы гэтую дырэктыву, ведаў, што яна змяшчае адпаведны пасаж, сказаў суддзя.

Іншыя аргументы Караджыча суд таксама палічыў непераканаўчымі.

У 2016 годзе трыбунал па былой Югаславіі прысудзіў Караджыча да 40 гадоў турмы.

Hавiны
Гаага: пасля абвяшчэння прысуду харвацкі генерал прыняў яд і памёр
2017.11.29 19:10

Суд прызнаў Караджыча адказным за арганізацыю масавага забойства мусульманаў у Срэбрэніцы ў 1995 годзе. Ахвярамі разні сталі больш за сем тысяч мужчын.

Караджыч таксама прызнаны вінаватым у арганізацыі нападаў на мірных жыхароў і ў забойствах падчас аблогі гораду Сараева.

Hавiны
Срэбрэніца: За што міжнародны трыбунал асудзіў сербскага генерала Ратка Младзіча?
2017.11.22 17:04

ЮВ belsat.eu, паводле bbc.com

Стужка навінаў