Гаагскі суд абавязаў Расею кампенсаваць украінскім кампаніям страту актываў у Крыме


Трацейскі суд у Гаазе пастанавіў, што Расея павінна выплаціць кампенсацыю ў памеры 159 млн. USD шэрагу ўкраінскіх інвестараў за анексію Крыма.

Суд пастанавіў, што Расея адказная за парушэнне правоў украінскіх інвестараў, пачынаючы з 21 сакавіка 2014 гады – даты падпісання Пуціным указаў аб анексіі Крыма. Гэта рашэнне называюць перамогай украінскіх кампаніяў, у якіх Расейская Федэрацыя захапіла актывы ў Крыме. Яно стала першым у гісторыі, па якім Расея вымушана выплаціць кампенсацыю з прычыны анексіі.

Цяпер на грошы ад Расеі могуць разлічваць 18 украінскіх кампаніяў і адна фізічная асоба, імя якой не называюць.

У ліпені 2014 годзе арбітраж вынес рашэнне аб кампенсацыі Расеяй былым акцыянерам ЮКАСа 50 млрд USD, але РФ пасля аспрэчыла гэта ў дзяржаўным судзе Гаагі. Чакаецца, што Крэмль і ў гэты раз паспрабуе абскардзіць рашэнне трацейскага суда ў дзяржаўным.

ІІ, belsat.eu, паводле TСН

Стужка навінаў