Футбольная зборная Беларусі зноў трапіла ў «групу смерці»


За права згуляць у фінальным турніры чэмпіянату Еўропы 2020 года зборная Беларусі згуляе з камандамі Галандыі, Нямеччыны, Паўночнай Ірландыі ды Эстоніі. Гэта стала вядома пасля сённяшняга лёсавання адборачнага турніру, якое адбылося ў ірландскім Дубліне.

Беларусь трапіла ў групу «С», у якой выступяць пяць зборных. Пуцёўку фінальны турнір атрымаюць дзве лепшыя каманды. Відавочныя фаварыты – Галандыя і Нямеччына, з якімі змагацца астатнім камандам групы будзе практычна нерэальна.

Галандыя

Сёння паводле рэйтынгу ФІФА займае 14-ае месца. Зборная Галандыі чэмпіён Еўропы 1988, тройчы брала срэбра чэмпіянатаў свету, яшчэ на рахунку аранжавых 4 бронзы чэмпіянатаў Еўропы і бронза чэмпіянатаў свету. Са зборнай Беларусі галандцы сустракаліся ўжо 8 разоў. Дзве перамогі на рахунку нашай зборнай – шэсць у галандцаў. Менавіта над Галандыяй Беларусь атрымала сваю першую вялікую перамогу, выйграўшы ў Менску з лікам 1:0 у 1995 годзе, яшчэ адна перамога была здабытая нашай зборнай у 2007 годзе. Астатнія матчы выйгралі галандцы. Падчас адбору на чэмпіянат свету ў Расею каманды таксама гулялі ў адной групе, і Галандыя не змагла трапіць у фінальны турнір, заняўшы трэцяе месца, беларусы ў гэтай групе былі апошнія. У тым адборачным турніры Галандыя была двойчы мацней – 3:1 і 4:1.

Нямеччына

15-месца ў рэйтынгу ФІФА. Чатыры разы немцы выйгравалі чэмпіянат свету, тры чэмпіянат Еўропы. Са зборнай Беларусі нямецкая каманда ў афіцыйных матчах не сустракалася. Беларусь і Нямеччына згулялі толькі адзін таварыскіх паядынак, у 2008 годзе яны разышліся мірам – 2:2.

Прэзідэнт УЕФА Александэр Чэфэрын і прэзідэнт Ірландыі Майкл Д. ГІґінз прэзентуюць галоўны трафей «Еўра-2020». Фота REUTERS/Clodagh Kilcoyne

Паўночная Ірландыя

35-месца ў рэйтынгу ФІФА, як з немцамі з Паўночнай Ірландыяй Беларусь сустракалася толькі ў таварыскім матчы, нашы саступілі два гады ў гасцях – 0:3.

Эстонія

Эстонія займае 96-месца ў рэйтынгу ФІФА, у Беларусі 76 месца . Каманды згулялі паміж сабой тры таварыскія паядынкі: два выйгралі эстонцы, адзін – беларусы.

Упершыню ў фінальным турніры чэмпіянату Еўропы возьмуць удзел 24 зборныя, сам турнір пройдзе ў 12 краінах, на 12 стадыёнах 12 гарадоў Еўропы, з 12 чэрвеня па 12 ліпеня 2020 года. У прыватнасці матчы фінальнага турніры возьмуць Рым, Лондан, Баку, Санкт-Пецярбург, Дублін, Глазга, Більбаа, Амстэрдам, Капенгаген, Бухарэст, Мюнхен, Будапэшт. Прэтэндаваў на гэта права і Менск, але барацьбу прайграў. Матчы адборачнага турніру пройдуць з сакавіка па лістапад 2019 году.

Нягледзячы на траплянне ў «групу смерці» у Беларусі застаецца яшчэ адзін шлях у фінальны турнір Чэмпіянату Еўропы – праз Лігу нацый. Адборачны этап гэтага турніру наша зборная выйграла. І зараз у 2020 годзе ў паўфінале турніру згуляе з Грузіяй. У другім паўфінале сустрэнуцца Косава і Македонія. Пераможца фінальнага матчу трапляе ў фінальны турнір Еўра.

СА, belsat.eu

Стужка навінаў